Вядома, для кожнага дзіцяці самым лоўкім, дужым і спартовым чалавекам ёсць тата. Сёлета бацькі цудоўных наведвальнікаў Місіі прадэманстравалі свае здольнасці ў спаборніцтвах на пляцоўцы Цэнтра.
Задаволеныя таты перайшлі ад мацавання фізічнага да духоўнага. Другая частка святкавання была звязаная з малітвай ў капліцы, падчас якой маленькія вернікі знаёмілі прысутных са сваімі татамі, гучна называючы іх імёны. Прысутныя супольна памаліліся Літаніяй да св. Юзафа. Душпастыр нашай Місіі, кс. Аляксандр Шамрыцкі прамовіў для татаў адмысловую канферэнцыю, якая наблізіла постаць св. Юзафа.
Фінальная частка святкавання традыцыйна праходзіла ў канцэртнай залі Хрысціянскага сацыяльнага Цэнтра. Выхаванцы Місіі падрыхтавалі адмысловы канцэрт, у якім спевы, вершы і цёплыя словы прагучалі на адрас самых цудоўных, дужых і клапатлівых татаў.
Шаноўныя таты, далучаемся да віншаванняў. Няхай, шчырыя словы любові ад любых дзяцей, надаюць вам моцы і супакою!