Дзень засяроджанасці “Зярно надзеі”

Дзень засяроджанасці “Зярно надзеі”

На іншых мовах: pl ru
Дзень засяроджанасці “Зярно надзеі”
7 лістапада ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры прайшоў дзень засяроджанасці, прысвечаны тэме “Зярно надзеі”. Гэты час стаў прасторай для суцішэння, супольнай малітвы і духоўнага аднаўлення. Тэма сустрэчы заахвочвала кожнага ўдзельніка задумацца над важным пытаннем: дзе шукаць зярнятак надзеі сярод шматлікіх клопатаў штодзённага жыцця?
Адметнасцю гэтага дня стала тое, што ён аб’яднаў удзельнікаў рознага ўзросту. Розныя жыццёвыя дарогі і досвед не перашкодзілі, а наадварот, узбагацілі сустрэчу. Арганізатарамі дня засяроджанасці былі сёстры ўршулянкі, а сама праграма была надзвычай насычанай дзякуючы цікавым спатканням. Сваім досведам, думкамі і прафесійным поглядам на надзею з удзельнікамі дзяліліся не толькі сёстры, але і запрошаныя госці: мастачка, навуковы супрацоўнік, святар, а таксама доктар-псіхатэрапеўт і псіхіятр.
Дзень скончыўся супольнай адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту — асабістай сустрэчай з Хрыстом.

Мы дзякуем Богу за гэты цудоўны досвед і спадзяёмся, што ён стаў дапамогай у пошуках надзеі і Божай прысутнасці ў нашым штодзённым жыцці.