У бібліятэцы Місіі адбыліся летнія заняткі па кнізе “Марк Шагал” пра знакамітага мастака з Віцебска. Кніга з серыі “Вялікія імёны з Беларусі” знаёміць маленькіх чытачоў з чароўным светам мастака і раскрывае галоўныя моманты ягонага жыцця. Гісторыя расказана простай і зразумелай для дзяцей мовай.
Марк Шагал стаў адным з сімвалаў дваццатага стагоддзя, сімвалам прагі да гармоніі, кахання і надзеі. Неўміручасць яго мастацтва – ва ўменні перадаць прысутнасць Боскага духу ў кожным прадмеце навакольнага свету.
Усе фота ў альбоме