У мастацкім гуртку “Малюем з радасцю” заўсёды ёсць тэмы для натхнення! Юныя мастакі захапляюцца прыгажосцю бачнага і нябачнага, зямнога і Нябеснага. На аркушах паперы з’яўляюцца вобразы анелаў-ахоўнікаў, зімовыя краявіды са снегападамі. А як цікава адлюстраваць свае мары, як быццам яны споўніліся… Не засталіся па-за ўвагай і хвалюючыя перажыванні Грамніц, свята бабуль і дзядуль з кранальнымі партрэтамі, і , канешне, карнавал з маскамі і цудоўнымі пончыкамі.
Звычайны посткалядны час парадаваў маленькіх мастакоў і ўсіх нас новымі радаснымі творчымі адкрыццямі. Прапануем паглядзець нашую фотавыставу малюнкаў, якія былі створаны дзеткамі Місіі ў студзені–лютым 2023 года.