На вясновых канікулах дзеткі Місіі наведалі праграму “Малюнкі і вершы” ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
Праграма ўключала:
– міні-экскурсію па музеі (знаёмства з асобай Максіма Багдановіча і важнымі музейнымі экспанатамі);
– прагляд мультфільма “Я тайну ў глыбіні душы хаваю” па матывах біяграфіі і вершаў паэта (створаны Студыяй анімацыйных фільмаў “Беларусьфільм”);
– праца з матэрыяламі да мультфільма, дзякуючы якой дзеткі мелі магчымасць адчуць сябе аніматарамі.
Фота ў альбоме