Дзеткі Місіі паўдзельнічалі ў стварэнні батлеечнага спектакля

Дзеткі Місіі паўдзельнічалі ў стварэнні батлеечнага спектакля

На іншых мовах: ru pl
Дзеткі Місіі паўдзельнічалі ў стварэнні батлеечнага спектакля

У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася серыя батлеечных спектакляў ад тэатральна-мастацкай студыі “Мірская батлейка”. Важна, што дзеткі мелі магчымасць не толькі паглядзець спектаклі, а і самі паўдзельнічаць у стварэнні пастаноўкі “Гусіная песня”. Юныя ўдзельнікі змаглі на ўласным досведзе адчуць спецыфіку батлеечнага тэатра.

Расказвае батлеечніца і педагог спадарыня Ганна Ракіцкая:

“Спектакль​ “Гусіная песня” прысвечаны княгіне​ Ганне Радзівіл, якая з’яўляецца​ пакравіцелькай нашай тэатральна-мастацкай студыі.​ Яна фундавала ў вёсцы Нова Воля царкву ў гонар Нараджэння Божай Маці, фінансавала каранаванне Жыровіцкага абраза Маці Божай. З яе ініцыятывы адкрываліся школы для падрыхтоўкі мастакоў і рамеснікаў, будаваліся масты, дарогі, млыны, заводзілася жывёла галандскіх парод.​ Ганна Радзівіл​ адкрыла шэраг мануфактур, якія​ выраблялі​ рэдкія для тых часоў шкляныя і люстраныя вырабы, фаянс і фарфор. Яна клапацілася пра стварэнне​ бібліятэк, партрэтнай галерэі Радзівілаў, упарадкавала архівы роду.​ Пэўны час княгіня праводзіла ў Міры, што спрыяла не толькі адраджэнню тутэйшага замка, а таксама росквіту мястэчка і наваколля. Падчас заняткаў і рэпетыцый дзеткі пазнаёміліся з эпохай​ і гістарычнымі асобамі,​ імправізавалі, спявалі, малявалі і ляпілі з гліны.​ ​ Атрымалася “пагружэнне” ў гісторыю праз гульні і творчасць“.

Усе фота з рэпетыцый глядзіце ў альбоме.

Фота са спектакляў і заняткаў глядзіце таксама тут: