Дзеткі Місіі распачалі Вялікі пост

Дзеткі Місіі распачалі Вялікі пост

На іншых мовах: en pl
Дзеткі Місіі распачалі Вялікі пост

14 лютага ў Каталіцкім Касцёле распачаўся Вялікі пост. У гэты дзень, у Папяльцовую сераду, згодна з традыцыяй адбыўся абрад пасыпання галоваў попелам, што нагадвае нам пра часовасць гэтага свету і нашага зямнога жыцця.

У перыяд Вялікага посту ў Касцёле адбываецца набажэнства Крыжовага шляху. У капліцы Місіі таксама праводзіцца гэтая малітва, але яна падрыхтавана спецыяльная для дзяцей, таму разважанні над Мукай Пана адрасавана
ў першую чаргу ім.

Запрашаем усіх ахвотных да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах згодна з раскладам у нас на сайце.