Дзеткі з Барысава завіталі ў Місію

Дзеткі з Барысава завіталі ў Місію

На іншых мовах: en
Дзеткі з Барысава завіталі ў Місію

Місію Добрага Самараніна наведалі дзеці з Барысаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. У парафіі клапоцяцца, каб моладзь улетку не толькі адпачывала, а таксама развівалася духоўна. Вядома, дзецям вельмі цікава павандраваць і паглядзець жыццё ў розных гарадах і касцёлах. Вельмі радасна, што яны мелі магчымасць прыехаць у Мінск, паглядзець прыгожы будынак Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра і​ пазнаёміцца з​ дзейнасцю Місіі. У капліцы адбылася​ святая Імша, якую​ цэлебраваў​ айцец Павел Федаровіч​ MIC.​ Апякункамі групы былі​ Сёстры Эўхарысткі. Вядома, што заснавальнікам Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі​ з’яўляецца Юры Матулевіч. Дзеткам было цікава, што ў капліцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра захоўваюцца​ рэліквіі чатырох святых: святога Яна Паўла ІІ, святога Пія Х, святога Станіслава Папчынскага і благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча.​

У бібліятэцы наведвальнікі​ “вандравалі” разам з Францішкам Скарынам па карце Еўропы і даведаліся, дзе ён нарадзіўся, вучыўся і друкаваў.​ Увесь гэты шлях быў звязаны з галоўнай справай Скарыны – друкам кніг Бібліі.​ Вынікам бібліятэчных​ заняткаў​ сталі новыя веды, добры настрой і створаныя дзеткамі яркія партрэты першадрукара.