Дзеткі зацікавіліся: “Навошта на працягу стагоддзяў ствараюцца абразы?”

Дзеткі зацікавіліся: “Навошта на працягу стагоддзяў ствараюцца абразы?”

На іншых мовах: pl
Дзеткі зацікавіліся: “Навошта на працягу стагоддзяў ствараюцца абразы?”

1 лістапада дзеткі Місіі пабачылі ўнікальную калекцыю абразоў “Нябесная варта Беларусі” і пазнаёміліся з беларускімі традыцыямі іконапісання.

Навошта патрэбны абразы? Якое значэнне яны мелі ў духоўным жыцці нашых продкаў? Якую ролю абразы выконваюць у хрысціянскай культуры? Якія традыцыі іконапісання існавалі ў Беларусі? На гэтыя і іншыя пытанні дзеткам адказаў куратар калекцыі Павел Каралёў.

Кожны чалавек у сваім жыцці сустракаецца з абразом або ў храме, або ў экспазіцыі, або дома. І заўсёды абраз затрымае на сабе позірк і абудзіць цікавасць. Нехта бачыць у ім твор мастацтва і адчувае эстэтычную асалоду. Вернікі бачаць у абразе з’яву духоўнага парадку, знак яднання з Богам. Слова “абраз” азначае вобраз, партрэт, малюнак. Абраз адлюстроўвае вобраз Бога, Божай Маці або святых, ствараецца для малітвы і размовы верніка з Богам. Самі іканапісцы невыпадкова мяркуюць, што яны наогул займаюцца не мастацтвам, а малітоўным служэннем. Нашы продкі ўмелі спалучаць строгасць твараў з цеплынёй спагады і нейкім асаблівым свячэннем надзеі.

Вельмі важна з дзяцінства далучацца да хрысціянскіх каштоўнасцяў і традыцый праз знаёмства з яскравымі біблейскімі падзеямі і асобамі. Заняткі спрыяюць духоўнаму, культурнаму, інтэлектуальнаму і эстэтычнаму развіццю дзяцей. Спазнанне хрысціянскай культуры адбываецца з дапамогай інтэрактыўнай камунікацыі і гульняў.

Запрашаем дзетак і дарослых паглядзець калекцыю абразоў у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры!

Дадатковая інфармацыя і запіс:
+375 17 343-99-17;
+375 44 770 09 01 –​ Рэцэпцыя
samaranin16@gmail.com

Будзем удзячныя за дабравольныя ахвяраванні на дзейнасць Місіі, якія можна пералічыць​ рознымі спосабамі:

  • праз сістэму​ Web-pay
  • на наш рахунак, з пазначэннем “дабраахвотнае ахвяраванне”:

УНП 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X