Дзеткі знаёмяцца з прафесіямі

Дзеткі знаёмяцца з прафесіямі

На іншых мовах: ru pl
Дзеткі знаёмяцца з прафесіямі

Тэму “Прафесіі” дзеткам Місіі дапамагаюць вывучаць бацькі. Яны распавялі пра сваю працу, унікальнасць кожнай прафесіі, неабходнасць яе для людзей і грамадства, пра радасць і натхненне, якія яны атрымоўваюць ад сваёй прафесійнай дзейнасці.

У выхаваўча-адукацыйным працэсе важнымі з’яўляюцца пытанні працоўнага выхавання дзяцей. Знаёмства дзяцей з працай дарослых заключана не толькі ў атрыманні канкрэтных ведаў, а таксама фарміраванні ўяўлення аб сутнасці працы і зацікаўленасці да яе. Важна, што ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры бацькі і выхавацелі разам дапамагаюць рабіць першыя крокі, паказваючы сваім выхаванцам новы для іх свет прафесій.

Выказваем вялікую ўдзячнасць спадарыне Віце, спадарам Алесю і Юльяну. Дзякуючы ім малечы даведаліся пра прафесіі мастацтвазнаўца, актора і праграміста.