Ужо традыцыйна св. Імша ў гэты дзень распачынаецца шэсцем дзяцей і бацькоў вакол будынка Сацыяльнага Цэнтра. Падчас працэсіі ўсе махаюць галінкамі і спяваюць “Гасанна сыну Давіда” — гэта таксама важнае сведчанне для жыхароў навакольных дамоў.
Расклад пасхальных набажэнстваў у Місіі можна знайсці тут.