Дзеці Місіі павіншавалі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 35-годдзем біскупскага служэння

Дзеці Місіі павіншавалі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 35-годдзем біскупскага служэння

На іншых мовах: ru en
Дзеці Місіі павіншавалі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 35-годдзем біскупскага служэння

21 кастрычніка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры дзеці і супрацоўнікі Місіі павіншавалі паважанага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 35-гадовым юбілеем яго біскупскага служэння.

Ад імя ўсіх прысутных зычэнні склала дырэктар Місіі Добрага Самараніна сястра Часлава. Яна ўзгадала часы, калі арцыбіскуп Тадэвуш быў прызначаны біскупам і прынесла абразкі, якія атрымала з яго рук 35 гадоў таму. Яна падкрэсліла, наколькі важнай асобай ён з’яўляецца для беларускага Касцёла, а таксама падзякавала яму за малітву за нас.

Дарагі арцыпастыр!
Няхай малітва Божай Маці заўжды вас суправаджае. Дзякуй Вам за Ваша адданае служэнне Богу і людзям!