27 красавіка біскуп Юрый Касабуцкі завітаў да дзяцей Місіі, каб раздзяліць з імі радасць сваіх імянінаў.
Наймалодшыя наведвальнікі Місіі падрыхтавалі для шаноўнага госця адмысловыя падарункі, зробленыя ўласнаруч. Дзеці стварылі абраз св. Юрыя і расказалі гісторыю апекуна нашага Біскупа, а таксама заспявалі для яго песні.


