У сераду, 14-га ліпеня, група з Місіі наведала лабараторыю жывой прыроды “Адкрыты акіян”.
Падчас вандроўкі дзеці пазнаёміліся з жыхарамі пяці акіянаў, пабачылі мноства рыбаў, чарапахаў і трымалі ў руках зубы сапраўднай марской акулы.
Спадарыня Ксенія падзялілася ўражаннямі з самаранінам: “Мы з дзецьмі пабачылі шмат разнастайных жыхароў вады і не толькі, даведаліся пра іх асаблівасці, паназіралі за іх паводзінамі і нават мелі магчымасць дакрануцца да некаторых з іх. Дзецям было асабліва цікава паглядзець на шматлікія рэчы, якімі карысталіся ў мінулыя гады сапраўдныя даследчыкі вады, а таксама разгледзець макеты караблёў, старыя манеты піратаў і розныя іншыя цікавыя здабыткі мінулага”.
Усе фоты з мерапрыемства тут