Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы

Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы

На іншых мовах: ru pl en
Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы

7 кастрычніка дзеці, нашай архідыязіі далучыліся да сусветнай малітоўнай акцыі “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”, якая прайшла ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры.

Малітоўная сустрэча распачалася Святой Імшой, якую ўзначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Падчас літургіі мітрапаліт прамовіў слова для дзяцей. У малітве прынялі ўдзел арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусеві  і ксёндз канонік Юрый Ясевіч.

    

Пасля Эўхарыстыі, распачалася малітва на Ружанцы, падчас якой дзеці разважалі балесныя таямніцы.

Некаторыя ўдзельнікі прынялі ўдзел у конкурсе “Зрабі ружанец сваімі рукамі”, пераможцы атрымалі памятныя падарункі.
Завяршыўся вечар супольным святкаваннем “Свята Ружанца”.

Гэта быў вельмі добры час, напоўнены малітваю, усмешкамі і любоўю!