Дзеці з Місіі наведалі Дукорскі маёнтак

Дзеці з Місіі наведалі Дукорскі маёнтак

На іншых мовах: ru
Дзеці з Місіі наведалі Дукорскі маёнтак

У пятніцу, 10-га ліпеня, група з Сацыяльнага Цэнтра здзейсніла адукацыйны візіт у панскі маёнтак Дукора. Дзеці спазнавалі лад беларускай шляхты.

Падчас экскурсіі было шмат камандных гульняў і конкурсаў. “Дзеці разам пускалі стрэлы з арбалета і лука, забаўляліся з мяккай зброяй, “перапраўлялі” удзельнікаў сваёй каманды з выспы на выспу, складалі геаметрычныя фігуры з частак”, — распавяла спадарыня Валянціна, настаўніца ў Сацыяльным Цэнтры, — “Пасля конкурснай праграмы мы наведалі перакулены дом і заасад. Дзецям было вельмі цікава. Яны вельмі  актыўна ўдзельнічалі ў праграме. Адныя больш конкурсамі былі зацікаўлены, іншыя — домам, але пасля заасаду абыякавых не засталося зусім”.

Другі тур летніка для дзяцей 6-12 год працягваецца.