Дзеці з Санкт-Пецярбурга наведалі Місію

Дзеці з Санкт-Пецярбурга наведалі Місію

На іншых мовах: pl ru en
Дзеці з Санкт-Пецярбурга наведалі Місію

Місію Добрага Самараніна наведала група дзяцей з парафіі св. Кацярыны ў Санкт-Пецярбургу.
Маладыя пілігрымы прыбылі ў Беларусь разам са сваімі душпастырамі: сястрой уршулянкай і айцом дамініканцам.
Парафія св. Кацярыны з’яўляецца вытокам кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак. Менавіта там сваё служэнне несла св. Уршуля Ледухоўская ў 1907-1914 гг.


Сустрэча ў Мінску была нязвыкла цёплай і ўзаемнаўзбагачальнай. Пілігрымы з Расіі ўдзельнічалі ў супольных малітвах з наведвальнікамі Місіі, пазнавалі прыгожыя мясціны Беларусі і ўзбагачаліся новымі знаёмствамі.
Дзякуем нашым дарагім гасцям за гэты цудоўны час!