Дзякуем за адвэнтавыя рэкалекцыі!

Дзякуем за адвэнтавыя рэкалекцыі!

На іншых мовах: pl
Дзякуем за адвэнтавыя рэкалекцыі!

23 снежня ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбыліся для ўсіх ахвотных адвэнтавыя рэкалекцыі. Іх праводзіў а. Віталь Даніловіч, марыянін.

Рэкалекцыі адбыліся ў два этапы з аднолькавай праграмай. Прысутныя пачулі рэкалекцыйную навуку на тэму веры, памаліліся на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, мелі магчымасць прыступіць да споведзі і паўдзельнічаць у Эўхарыстыі.

Мы шчыра радуемся, што ў Місіі кожны чалавек можа атрымаць духоўны пасілак. Дзякуем айцу Віталію за гэтую магчымасць!