19 мая ад Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра вырушыла пілігрымка дзяцей у Рым на Сусветны Дзень Дзіцяці.
Пачаткам пілігрымкі была св. Імша а 12-й гадзіне ў капліцы цэнтра, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На яе заканчэнне дзеці заспявалі гімн “Гэта мы”. А ноччу дзве групы пілігрымаў выехалі аўтобусамі ў Вільню. На вакзал прыехаў мітрапаліт Юзаф Станеўскі, каб удзяліць сваё пастырскае благаслаўленне дзеткам.