Дзеткі сталі ўдзельнікамі спектакля “Паляванне на ліса”

Дзеткі сталі ўдзельнікамі спектакля “Паляванне на ліса”

На іншых мовах: pl en
Дзеткі сталі ўдзельнікамі спектакля “Паляванне на ліса”

У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбыўся спектакль па кнізе “Паляванне на ліса”. Дзеткі зноў сустрэліся з сімпатычнымі і ўжо добра знаёмымі Пэтсанам і Фіндусам. Як жа весела было бавіць час разам з любімымі героямі! Дзеткі вельмі любяць кнігі шведскага пісьменніка і ілюстратара Свэна Нурдквіста, якія з’яўляюцца класікай дзіцячай літаратуры. Інтэрактыўная​ пастаноўка захапіла юных аматараў тэатра!

Пэтсан, ягоны коцік Фіндус і некалькі курэй жывуць на хутары. Аднойчы да іх прыйшоў сусед Густаўсан і сказаў, што збіраецца паляваць на ліса, бо той крадзе курэй. Небяспека навісла і над гаспадаркай Пэтсана, яго куры таксама патрабавалі абароны. Нашыя сябры не разгубіліся і выратавалі ўсіх курэй у ваколіцы. Што прыдумалі Пэтсан і Фіндус, каб напужаць ліса?

Дзеткі не проста слухалі гісторыю, а актыўна ўдзельнічалі ў спектаклі. Кожны маленькі глядач ненадоўга ператвараўся ў актора. Гэта была вясёлая, актыўная і поўная прыгодаў гісторыя!

Пасля спектакля дзетак чакаў творчы майстар-клас. Кожны зрабіў сабе папяровага ліса на памяць пра казку і цудоўную сустрэчу!

Узгадайце, як мы весела стваралі пірог для Фіндуса!