У лістападзе выхаванцы з Місіі Добрага Самараніна пачалі вывучаць новую тэму “Чалавек. Як функцыянуе арганізм. Як заставацца здаровым і расці дужым. Праца доктара”.
З гэтай нагоды ў госці да дзяцей завітаў дзіцячы рэаніматолаг. Ён распавёў прысутным пра прафесію доктара, паказаў асноўныя прылады і адказаў на ўсемагчымыя пытанні.
Дзякуй за цудоўную сустрэчу, дарагі доктар!
