Вашай увазе – 5 дзіцячых выданняў на роднай мове, на якія вы яшчэ паспееце падпісацца ў 2019 годзе.
Новы штомесяцовы часопіс, першы нумар якога выходзіць у студзені 2020. Выдаўцы – “Рэдакцыя газеты “Шапакляк”. Падпісны індэкс: 015232. Кошт на паўгады – каля 16 р.
Апісанне, якое даюць выдаўцы: “Часопіс для дашкольнікаў. Падыйдзе дзеткам ад 3 да 7 гадоў. У першым нумары Вас чакаюць: матэматычная аплікацыя-гульня “Абед для кацянят”; цацка-шнуроўка “Пернікавая хатка”; маленькія вершы, цікавая казка і размалеўка. Разам будзем вучыць літары і лічбы, а таксама развіваць дробную маторыку”.
Акрамя падпіскі, часопіс можна будзе набыць у крамах ды шапіках “Белдруку”.

Гэта дзяржаўныя часопісы. Некаторыя скардзяцца на іх нудоту, іншым падабаюцца. Каб не прамахнуцца, можна набыць у шапіку “Белсаюздруку” адзін асобнік, а пасля вырашыць, ці падпісвацца. Падпісныя індэксы: “Буся” – 001422, “Вясёлка” – 748452
“Буся” – гэта чытанка-маляванка для дашкольнікаў, выходзіць раз на 2 месяцы. Кошт за паўгады – каля 8р. “Вясёлка” – для малодшых школьнікаў, выходзіць штомесяц. Кошт за паўгады – 15 р.
Некаторыя матэрыялы можна пачытаць на сайце: http://www.veselka.by/

Для школьнікаў і цікаўных бацькоў: беларускамоўная газета “Крама Крыжаванак” – любімыя многімі сканворды! Выходзіць раз на 3 месяцы, кошт нумара ўсяго 46 капеек. Падпісны індэкс: 633132

Падпісацца анлайн на ўсе выданні можна па сайце Белпошты па спасылцы: http://rev1.belpost.by:8080/BelPost/