Што азначае няспынна імкнуцца да адухаўлення?
ДУМКА святой Уршулі:
Душа жыве дзякуючы малітве, дзякуючы яднанню з Богам, дзякуючы таму, што трымае ў руках сваё зямное “я”. Трэба толькі не дапусціць, каб душа захварэла на духоўную анемію…
ЗАДАННЕ:
Паспрабуйце даць сваёй душы панаваць над целам, імкніцеся з дзейным жаданнем жыць адухоўлена – змагайцеся з пыхаю, самалюбствам, ганарлівасцю, выхвальствам, лянотаю і з кепскім настроем.
НАВЭННА да святой Уршулі Ледухоўскай:
О Езу, Твайму Сэрцу даручаю…(назваць інтэнцыю)
Узглянь і ўчыні тое, што падкажа Табе Тваё Сэрца. Дазволь Твайму Сэрцу дзейнічаць. О Езу, я разлічваю на Цябе, давяраю Табе, цалкам Табе аддаюся. У Табе я ўпэўнены. О Сэрца, поўнае любові, давяраю Табе без рэшты, бо сам з сябе я схільны да ўсялякага зла, але ва ўсім спадзяюся на Тваю дабрыню. Амэн.
Дзеля заслугаў нашага Пана Езуса Хрыста прымі, о Божа, малітвы, якія ўзносяцца да Цябе праз заступніцтва святой Уршулі Ледухоўскай, вернай паслядоўніцы дабрадзенасцяў Найсвяцейшага Сэрца Твайго Сына, і ўдзялі нам ласкі, якой з даверам просім. Амэн.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, змілуся над намі!
Святая Уршуля, маліся за нас!