Запрашаем дзяцей і падлеткаў далучыцца да Эўхарыстычнага Руху Моладзі (ЭРМ)
Эухарыстычны Рух Моладзі – гэта фармацыйная праграма, якая абапіраецца на чатырох асноўных прынцыпах:
ЛЮБІ СВЯТУЮ ІМШУ,
ЧЫТАЙ СЛОВА БОЖАЕ,
ЛЮБІ БЛІЖНЯГА,
БУДЗЬ ТРЫНАЦЦАТЫМ АПОСТАЛАМ.
Мэта фармацыі ў рамках Эўхарыстычнага Руху Моладзі – гэта выхаванне маладых людзей як свядомых і актыўных хрысціян, якія будуюць сваю штодзённасць на аснове Евангелля, а цэнтрам свайго жыцця робяць Хрыста, прысутнага ў Эўхарыстыі.
План сустрэч ЭРМ у нашай Місіі:
Кожная першая нядзеля месяца, 10:00.
Кожная трэцяя нядзеля месяца, 10:00.
Месца:
Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр (вул.Серафімовіча, 19, станцыя метро “Пралетарская”)
Дадатковая інфармацыя:
+375 17 343-99-17;
+375 44 770 09 01 – Рэцэпцыя