У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры 18 кастрычніка адбылася малітоўная акцыя “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”.
Супольная малітва, разважанні таямніц Святога Ружанца перад Найсвяцейшым Сакрамантам, сустрэчы і знаёмствы – ўсё гэта дапамагае ўмацаваць і паглыбіць веру. Дзетак падтрымалі арцыбіскупы Юзаф Станеўскі і Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Юрый Касабуцкі. Адчувалася асаблівая шчырая і ўзнёслая атмасфера.
Прыгожыя фота глядзіце ў нашым фотаальбоме “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”-2022.