Што азначае Місія Добрага Самараніна для дзетак і іх бацькоў, якую ролю яна адыгрывае ў іх жыцці? Шчырыя адказы на гэтыя пытанні слухайце ў нашым відэа, якое было зроблена 29 траўня падчас урачыстасці ў гонар святой Уршулі Ледухоўскай. У той дзень выхаванцы Місіі падзяліліся сваімі талентамі праз спевы, музыку і танцы. Усіх прысутных прывітаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які разважаў пра плённае і злучанае з Хрыстом жыццё святой Уршулі Ледухоўскай. Святкаванне завершылася выступленнем фальклорнага ансамбля “Вербіца”, які выканаў духоўныя і народныя спевы.
Да сустрэчы ў Місіі Добрага Самараніна!