Гучныя чытанні кнігі “Сад з матылькамі”

Гучныя чытанні кнігі “Сад з матылькамі”

На іншых мовах: ru pl
Гучныя чытанні кнігі “Сад з матылькамі”

Гучныя чытанні кнігі “Сад з матылькамі” Тамары Бунта адбыліся цікава і карысна. Гэта аповесць пра дзяўчынку Дашу, якая любіць цудоўны сад, поўны дзіўных матылькоў. Усе насельнікі саду лічаць, што іх Прынцэса самая шчаслівая на свеце, бо ездзіць на вазку. Але яны не разумеюць, што яна не можа хадзіць.​ Адзіны казачны элемент у​ аповесці, гэта тое, што Даша разумее мову сваіх садовых сяброў – розных жукоў і матылькоў, якія ўрэшце і дапамогуць ёй, дадуць надзею. Казка дапамагае хлопчыкам і дзяўчынкам​ быць больш добразычлівымі да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, вучыць успрымаць​ іх як роўных сабе. А яшчэ кніга​ дапамагае зразумець: кожны непрывабны вусень можа стаць​ прыгожым матыльком.

Пасля чытання кнігі дзеткі разглядалі малюнкі. Нам вельмі пашанцавала, таму што мастачка Аксана Аракчэева перадала ў бібліятэку ў часовае выкарыстанне арыгінальныя малюнкі да кнігі. Дзеткі знаходзілі іх у кнізе і параўноўвалі. А пасля таго, як насыціліся цудоўным тэкстам і прыгожымі ілюстрацыямі, самі стваралі малюнкі па кнізе.

​Фота ў альбоме тут