Слухачамі кнігі “Фанечка. Мандарынавая гісторыя” сталі самыя маленькія выхаванцы Місіі Добрага Самараніна. Кніга Аксаны Аракчэевай пра прыгоды кемлівай сабачкі вясёлая і цікавая. Пасля чытання і абмеркавання дзеткі займаліся творчасцю. Яны разам стваралі “фанечкавую гірлянду” – гэта калі адразу шмат мілых і рознакаляровых Фанечак.
У сучаснай бібліятэцы “гучныя чытанні” з’яўляюцца актуальнай формай працы з дзеткамі. Мэта гучных чытанняў — навучыць актыўна слухаць і разумець прачытанае, выхаваць пачуццё слова, цікавасць і любоў да кнігі.
Усе фоты можна паглядзець тут