Habemus Papam! Сёння, 8 мая, у Ватыкане быў абраны новы, 267 Папа. Стаў ім кард. Роберт Фрэнсіс Прэвост, які прыняў імя Леў XIV.
“Супакой няхай будзе з вамі! Гэта словы прывітання Уваскрослага Хрыста, Добрага Пастыра, Які аддаў жыццё за нашыя грахі. Я хацеў бы, каб гэтае прывітанне супакою ўвайшло ў вашыя сэрцы, каб пасялілася ў вашых сем’ях, дайшло да ўсіх людзей, дзе б яны ні знаходзіліся, да ўсіх народаў, на ўсёй зямлі. (…) Зло не пераможа. Мы ўсе ў руках Бога”, – сказаў новы Папа, Леў XIV падчас свайго першага выступу ў Ватыкане.