Хор Verum cantus выступіў у Місіі на сваё 20-годдзе На іншых мовах: en Дата: 25 May 2024 Парафіяльны хор Verum cantus адзначыў свой 20-гадовы юбілей канцэртам у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры. Спачатку хор суправадзіў Св. Імшу, а пасля яе ўсе прысутныя маглі праслухаць цудоўны рэпертуар хора.