Пастэрка сабрала ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры шмат вернікаў, якія сваёй малітвай і прысутнасцю чарговы раз ушаноўвалі таямніцу ўцелаўлення Хрыста.
“Пастэрка” – Святая Імша на Божае Нараджэнне, якая адбываецца ўвечары пасля вігілійнай вячэры. Назва яе паходзіць ад лацінскага слова pastor (пастух), бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастухі, якія пасвілі непадалёк свой статак.
Перад распачаццем літургіі адбыўся абрад унясення фігуркі Дзіцятка Езус, якую святар паклаў у яслі.
Ад усяго сэрца дзякуем за супольнае святкаванне. Няхай нованароджаны Збаўца адорыць нашыя сем’і супакоем, згодай і сваім благаслаўленнем.