Хрыстос Уваскрос! Аллелюя!

Хрыстос Уваскрос! Аллелюя!

На іншых мовах: en
Хрыстос Уваскрос! Аллелюя!

У Вялікодную нядзелю ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася ўрачыстая працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам вакол святыні, а затым – святая Імша, якая называецца рэзурэкцыйнай (ад лацінскага слова resurrectio — уваскрасенне).

Уваскрасенне Хрыста – невычэрпная крыніца абнаўлення і ўдасканалення. Вялікдзень называюць “святам святаў”. У гэты дзень Хрыстос сваёю крывёю адкупіў увесь свет. Для вернікаў Пасха становіцца пераходам да іншага, лепшага жыцця.

Няхай святло гэтага цудоўнага свята прынясе ўсім цяпло і радасць. Жадаем, каб вы, перажываючы гэта вялікае свята, наблізіліся да жывога і сапраўднага Бога. Каб у гэтыя дні абвязкова сустрэліся з блізкімі і падзяліліся з імі сваімі ўсмешкамі, сардэчным святлом і радаснай навіной: Хрыстос Уваскрос! Аллелюя!

Усе фота глядзіце ў альбоме “Вялікая нядзеля”.