26 траўня ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася Святая Імша на ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана.
Унебаўшэсце Пана — вялікае хрысціянскае свята, якое адзначаецца на саракавы дзень пасля Вялікадня. Хрыстус пасля свайго ўваскрасення неаднаразова аб’яўляўся вучням, а на саракавы дзень на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары. Свята трактуецца як напамін аб прыярытэце духоўнага над цялесным, як пацвярджэнне магчымасці ўваскрашэння ўсіх праведнікаў пасля смерці.
У Хрысце, узыходзячым у неба, узвышаецца чалавечая натура, пастаўленая праваруч Бога, а вучні атрымліваюць наказ евангелізацыі свету. Больш за тое, Хрыстус, узыходзячы ў неба, не аддаляецца ад зямлі: Ён укрыўся ў кожным чалавеку. Гэты дзень нам нагадвае, што неба дасягаецца праз глыбокую веру, добрыя ўчынкі — праз любоў! Толькі Бог можа ачысціць нашыя сэрцы, але нам трэба хацець гэтага.
Гэтая ўрачыстасць — добрая нагода дазволіць Божай любові прыцягнуць нас і нашы жаданні да нябёсаў, каб чакаць з надзеяй і радасным прадчуваннем нашага канчатковага лёсу разам з Хрыстом у славе Бога Айца.
Усе фота са Святой Імшы глядзіце ў альбоме.