Інфармацыйныя тэхналогіі, экалогія і фальклор: новыя заняткі

Інфармацыйныя тэхналогіі, экалогія і фальклор: новыя заняткі

На іншых мовах: ru
Інфармацыйныя тэхналогіі, экалогія і фальклор: новыя заняткі

Запрашаем у гурткі якія адкрыліся на базе Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра.

СВЕТ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ

Кіраўнік гуртка — сп. Святаслаў Лепешаў. На занятках дзеці вывучаюць камп’ютар, яго будову, рамонт, усталёўку праграм і іх выкарыстанне. Наведвальнікі гуртка будуць знаёміцца з правіламі працы ў інтэрнэце, камп’ютэрнай бяспекай і развіццём інфармацыйных тэхналогій.

Расклад гуртка

Дзеці 7-10 год

Панядзелак:
15.00 -15.45
Чацвер:
16.00 -16.45

Дзеці 11-15 год

Панядзелак:
17.00-17.45
Чацвер:
17.00 -17.45

МЫ, ЭКАЛОГІЯ І СУСВЕТ

Кіраўнік гуртка — сп. Святаслаў Лепешаў. На занятках дзеці будуць вывучаць прыроду і навакольны свет, праблемы забруджвання планеты, як ахоўваць асяроддзе, прыроду. Адной з галоўных задач гуртка з’яўляецца паказаць прыгажосць і багацце Зямлі. Таксама плануецца фотаконкурс здымкаў прыроды гурткоўцаў.

Расклад гуртка

Дзеці 7-10 год
Чацвер:15.00 -15.45

Дзеці 11-15 год

Панядзелак:
18.00-18.45

ФАЛЬКЛОР

Выкладчык — сп. Ірына Хамутова. Мэтай гуртка з’яўляецца падтрымка культурных традыцый беларускага народа, вывучэнне спеваў, танцаў, знаёмства з народным тэатрам, арганізацыя калядавання на Божае Нараджэнне.

Панядзелак: 16.30 -17.30

Кантактныя дадзеныя для запісу:
+375 17 343-99-17 – Рэцэпцыя
samaranin16@gmail.com