16.01 у Хрысціянскім сацыяльным Цэнтры адбылася інтэлектуальная гульня на тэму Свята Божага Нараджэння.
У гульні прынялі ўдзел тры каманды, назвы і дэвіз прыдумалі самі ўдзельнікі. Спаборнічалі: Ліхтарыкі, Калядоўшчыкі і Зорачкі.
Гульня складалася з трох тураў. Удзельнікі адказвалі на пытанні звязаныя з Раством. Пытанні былі няпростыя, з розных абшараў: біблійныя, мастацкія, гістарычныя, музычныя і г.д. Рыхтаваў і праводзіў гульню добра вядомы наведнікам Місіі Павел Каралёў. Удзельнікі былі вельмі задаволеныя.
У нашых планах ёсць праводзіць падобныя мерапрыемствы ў будучыні, таму сачыце за абвесткамі і навінамі на нашым сайце!