Супрацоўнікі і дырэктар Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра, сястра Часлава Навіцкая USJK, наведалі аддзяленне дзённага знаходжання для маладых людзей з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі развіцця дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскага раёна” з нагоды святочнай вечарыны “Калядны званочак”, прысвечанай нараджэнню Хрыста.
З пачатку 2022 года ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры кожны тыдзень праходзяць заняткі для выхаванцаў гэтага аддзялення.
Загадчыца “Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскага раёна” Іна Малькевіч цёпла сустрэла гасцей, пазнаёміла з умовамі, якія арганізуе для аказання дапамогі і паляпшэння якасці жыцця людзей з асаблівасцямі развіцця і запрасіла на святочную музычна-забаўляльную праграму, ў якой прынялі ўдзел госці і бацькі наведвальнікаў.
Фота і відэа са святочнай сустрэчы можна паглядзець у альбоме “Калядны званочак” 9.01.2023.