Карэкцыйныя заняткі для дзяцей з РАС “Крок за крокам”

Карэкцыйныя заняткі для дзяцей з РАС “Крок за крокам”

На іншых мовах: ru pl en
Карэкцыйныя заняткі для дзяцей з РАС “Крок за крокам”

Запрашаем малодшых школьнікаў з РАС на комплексныя заняткі. 

Асноўная мэта заняткаў – сацыялізацыя дзяцей з аўтызмам і інтэграцыя ў асяродак аднагодак.

У нашым цэнтры распрацавана адмысловая сістэма працы з дзецьмі з РАС, а таксама сабрана лепшае абсталяванне і матэрыялы для заняткаў. Для найбольшай эфектыўнасці з дзецьмі працуюць некалькі спецыялістаў. Заняткі праходзяць у групавой і індывідуальнай форме.

 

Час заняткаў: аўторак, чацвер з 14.00 да 17.00

 

Расклад заняткаў на аўторак:

14.00-14.30 заняткі на развіццё маўлення і інтэлекту

14.30-14.45 дынамічная паўза (рухомыя гульні, размінка пад музыку)

14.45-15.15 музычны занятак з выкарыстаннем методыкі К.Орфа

15.30-16.00 інтэграваныя заняткі з аднагодкамі 

16.00-17.00 індывідуальныя заняткі з лагапедам і дэфектолагам

 

Расклад заняткаў на чацвер:

14.00-14.30 заняткі на развіццё камунікатыўных уменняў

14.30-14.45 дынамічная паўза (рухомыя гульні, размінка пад музыку)

14.45-15.15 лагарытміка

15.30-16.00 заняткі ў сэнсорным пакоі

16.00-17.00 індывідуальныя заняткі з лагапедам і дэфектолагам

 

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19

Дадатковая інфармацыя і запіс:

+37529 1706169

+37544 770- 09-01 (рэцэпцыя)

Samaranin16@gmail.com