27 лютага, у Тлусты чацвер, у Місіі прайшоў традыцыйны карнавал!
У гэтым годзе тэма карнавала гучала так – “Уся справа ў капелюшы!”. Менавіта таму кожны ўдзельнік падрыхтаваў непаўторны касцюм, галоўным атрыбутам якога быў капялюш.
Нават дырэктар сястра Часлава далучылася і апранула выкшталцоны галаўны ўбор!
Пад час карнавалу дзеці і дарослыя шмат танчылі, гулялі ў гульні, адгадвалі віктарыны і пачаставаліся пончыкамі.