Карнавал у Тлусты чацвер

Карнавал у Тлусты чацвер

На іншых мовах: ru en pl
Карнавал у Тлусты чацвер

У Тлусты чацвер, 12 лютага, у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбыўся Карнавал. 

Час бавілі наймалодшыя наведвальнікі Місіі, апранутыя за сваіх любімых  жывёлак, супергерояў, прынцэс, і персанажаў казак. Дзяцей і іх бацькоў чакалі не толькі танцы і конкурсы, але таксама традыцыйны пачастунак – пончыкі.

Ужо ў наступную сераду пачынаецца Вялікі пост — пакутны час у каталіцкім Касцёле.

Дзякуем выхавацелям, якія дапамаглі арганізаваць свята!