У наш летнік “Вакацыі з Богам” завітаў тэатр “Каробка”.
Акторкі Вераніка Фаміна і Даша Бірук прадставілі захапляльную гісторыю па кнізе “Цудоўны сад” Пірэта Раўда. Толькі чытанне кнігі было незвычайным. У асветленай скрыні-экране з’яўляліся сілуэты, выразаныя з паперы, якія рухаліся, радаваліся і сумавалі. Прадстаўленне тэатра ценяў можна назваць жывым мультфільмам. Але не толькі форма прывабіла гледачоў. Вельмі цікавы быў змест гісторыі пра маленькае дрэўца, якое згубіла дом і трапіла ў сад, дзе ўсё новае і нязвыклае. І тут пачынаюцца нечаканасці і выпрабаванні. Паступова героі гісторыі выказваюцца, што лічаць самым цудоўным у сваім жыцці. Дзеткі далучыліся да пераліку: мама, сям’я, само жыццё… Маленькія дзеткі прапаноўвалі вельмі дарослыя адказы. Інтэрактыўныя тэатральныя чытанні з гульнямі, спевамі і рухамі захапілі ўдзельнікаў!