“Кніжныя пасядзелкі” – гучнае, інтэрактыўнае і творчае чытанне для дзетак у бібліятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра.
На першых занятках мы разам чыталі, абмяркоўвалі і ілюстравалі казку “Вожык” Алены Міхаленка. Паглядзіце фотаальбом, як мы крэатыўна і цікава бавілі час.
Каб у дзетак чытанне асацыіравалася з радасцю, а не з сумам і прымушэннем, любоў да чытання трэба выхоўваць. Існуе нямала методык, якія дапамогуць дзіцяці пагрузіцца ў цудоўны свет кнігі.
Заняткі праводзяць прафесіяналы, якія шчыра любяць кнігу.
Узрост: 4–7 гадоў
Час заняткаў:
Месца правядзення:
Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр (вул.Серафімовіча, 19, станцыя метро “Пралетарская”)
Дадатковая інфармацыя і запіс:
+375 17 343-99-17;
+375 44 770 09 01 – Рэцэпцыя
samaranin16@gmail.com