“Кніжныя пасядзелкі” з Аксанай Аракчэевай

“Кніжныя пасядзелкі” з Аксанай Аракчэевай

На іншых мовах: pl
“Кніжныя пасядзелкі” з Аксанай Аракчэевай

У лістападзе ў бібліятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра адбыліся “Кніжныя пасядзелкі” з мастаком Аксанай Аракчэевай. Дзеткі чыталі​ кнігі пра любімага сабачку​ “Фанечка: мандарынавая гісторыя” (2021), а таксама знаёміліся з сёлетнімі кніжнымі навінкамі:​ ​ “Штукарствы месяцавага зайчыка” Галіны​ Пшонік і​ ​ “Кастусь і Міёна” Віктара Шніпа.

Казка як жанр літаратурнай творчасці робіць даступным і зразумелым для дзіцячага ўспрымання шэраг маральных норм. У казцы заключаны глыбокі сэнс, яна вучыць дабрыні, праўдзівасці, справядлівасці, ўзаемаразуменню і спагадзе.

У кнізе “Штукарствы месяцавага зайчыка” ​звычайная дзяўчынка Галачка загадкавым чынам наўпрост са свайго старога лецішча патрапіла ў дзіўны маёнтак Плоская Гара. Дзяўчынку і яе сяброў напаткалі выпрабаванні і прыгоды. У выніку казка паказвае, што добрыя ўчынкі і сяброўства робяць цуды.

Чытаць дзеткам вершы вельмі важна. Паэзія​ дапамагае​ сфармаваць​ эмацыйны​ інтэлект,​ вучыць адрозніваць​ адценні​ пачуццяў​ і​ эмоцый. Візуалізацыя вершаў дапамагае лепш разумець і выказваць свае пачуцці.​ Маленькі чытач, трапіўшы ў чароўны свет вершаў кнігі Віктара Шніпа, дзе галоўнымі героямі з’яўляюцца малы хлопчык Кастусь і яго сяброўка аўчарка Міёна, а таксама вожык, зайчык, вавёрка, дзяцел, сініца, ліса, воўк, кот, певень, палюбіць іх, вучыцца​ разумець каштоўнасць сапраўднага сяброўства, а таксама​ як важна ўмець спачуваць, дапамагаць, цаніць дабро.​

Спадарыня Аксана падарыла дзеткам Місіі ўнікальныя размалёўкі па сваіх кнігах. Дзеткі з радасцю разам з мастаком разглядалі​ кніжныя​ ілюстрацыі і малявалі​.

Фота заняткаў глядзіце ў альбомах “24.11.2022 Аксана Аракчэева” і “29.11.2022 Аксана Аракчэева”.