“Кніжныя пасядзелкі” з кнігамі Светы Таты

“Кніжныя пасядзелкі” з кнігамі Светы Таты

На іншых мовах: en
“Кніжныя пасядзелкі” з кнігамі Светы Таты

У бібліятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра адбылася серыя сустрэч з​ новымі кнігамі Святланы Татарнікавай.

Дзеткі адправіліся​ ў захапляльнае падарожжа з гарэзлівай, крэатыўнай і вынаходлівай дзяўчынкай Евай і яе сябрамі, а таксама разам малявалі ў​ творчай прасторы нашай бібліятэкі!​ Чыталі кнігу “Ева намалявала Коніка”, пабачылі агромністае малінавае неба і​ дапамаглі зайку, птушачкам і вавёрачкам.​ Дзякуючы кнізе “Ева намалявала Цмока” пасябравалі​ з вясёлым цмокам, які свой агонь​ выкарыстоўваў на пікніку замест вогнішча і нават смажыў на ім сасіскі, а пасля вельмі палюбіў спяваць. Кнігі яркія, цікавыя​ сваім зместам і мастацкім афармленнем!​

Фота з нашых сустрэч глядзіце ў альбоме “Кніжныя пасядзелкі” з кнігамі Светы Таты.

Для арганізацыі такіх сустрэч, а таксама для папаўнення бібліятэкі новымі кнігамі мы будзем удзячныя за дабравольныя ахвяраванні, якія можна пералічыць на рахунак:

Банкаўскія рэквізіты:
УНП 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X