У бібліятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра адбылася велікодная сустрэча з пісьменніцай Аленай Міхаленка.
Дзеткам вельмі пашанцавала, бо яны паслухалі новыя казкі пра Вялікдзень, якія яшчэ не надрукаваны. Чытаць рукапіс твораў і разважаць разам з пісьменнікам – вельмі ўражліва. Дзякуем шаноўнай спадарыне Алене за цікавую сустрэчу!
Усе фота глядзіце ў альбоме “Кніжныя пасядзелкі” з Аленай Міхаленка”.