Набажэнства Крыжовага шляху – традыцыйнае каталіцкае набажэнства, якое ладзяць, каб узнавіць у памяці хрысціян асноўныя моманты пакут Крыжовага шляху Езуса Хрыста. Набажэнства складаецца з 14 стацый, якія прадстаўляюць сабой успамін эпізодаў Крыжовага шляху Езуса Хрыста, а таксама ўступленне і заканчэнне. Кожны крок Езуса на гэтым шляху прымушае задумвацца і разважаць аб сваім штодзённым, супольным крыжы.
У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры набажэнства Крыжовага шляху падчас Вялікага посту праводзіліся ў капліцы, а апошні ў гэтым Вялікім посце ладзіўся каля будынка. Ён аб’яднаў супрацоўнікаў, дзетак і бацькоў Місіі Добрага Самараніна. Крок за крокам, стацыя за стацыяй разам. Цяпер вочы скіраваныя на Яго аднаго. Сувязь адчуваецца паміж усімі прысутнымі.
Крыжовы Шлях дае магчымасць перажыць пакуты Сына Божага, каб з верай, надзеяй і любоўю несці па жыцці ўласны крыж.
Фота глядзіце ў альбоме “Крыжовы шлях”.