Крыжовы шлях. Молімся разам.

Крыжовы шлях. Молімся разам.

Крыжовы шлях. Молімся разам.

24 лютага ў капліцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра адбыўся Крыжовы шлях. Кожную пятніцу вернікі збіраюцца ў святыні і разважаюць над мукай і смерцю Езуса Хрыста.​ Гэта адно з самых галоўных набажэнстваў у перыяд Вялікага посту.​

Крыжовы шлях “уключае” нас у гісторыю збаўлення. Нагадвае пра тое, што кожны з’яўляецца яе часткай. На крыжы – пакуты, боль і грахі ўсяго чалавецтва. Але ў той жа час і надзея на вечнае жыццё, атрыманая праз перамогу Езуса над смерцю. Толькі ва ўкрыжаваным і ўваскрослым Хрысце можам здабыць выратаванне і адкупленне.

Перажыванне Крыжовага шляху вучыць нас давяраць Богу, быць адкрытымі на Яго любоў, упэўненымі ў ёй. Вучыць глядзець з цеплынёй і пяшчотай на іншых, асабліва на тых, хто пакутуе, мае патрэбу ў падтрымцы і дапамозе.​ Уменне спачуваць бліжняму, у патрэбную хвіліну прыйсці яму на дапамогу, ​ не адказваць помстаю за зло і несправядлівасць, а маліцца за сваіх праціўнікаў і прабачаць ім – гэта тое, чаму дзеці і дарослыя​ могуць навучыцца падчас набажэнстваў Крыжовага шляху.​

Няхай жа засяроджаны ўдзел у Крыжовым шляху дапаможа нам лепш падрыхтавацца да светлага свята Уваскрасення Хрыстовага!

Расклад набажэнстваў на Вялікі пост.