Традыцыйна, ў Вялікую сераду наведвальнікі Місіі перажывалі набажэнства Крыжовага шляху ў незвычайнай форме.

Набажэнства ў гэты дзень адбылося вокал будынку Місіі. Дзеткі, бацькі, супрацоўнікі і сябры Місіі сабраліся разам, каб перажыць Крыжовы шлях — дарогу цярпення, роздуму і пакуты.

На кожнай стацыі крыж неслі розныя групы ўдзельнікаў. Такім чынам кожны з прысутных меў магчымасць прыняць актыўны ўдзел у набажэнстве.
