Крыжовы шлях вакол Місіі

Крыжовы шлях вакол Місіі

На іншых мовах: pl ru en
Крыжовы шлях вакол Місіі

Традыцыйна, ў Вялікую сераду наведвальнікі Місіі перажывалі набажэнства Крыжовага шляху ў незвычайнай форме.

Набажэнства ў гэты дзень адбылося вокал будынку Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра. Дзеткі, бацькі, супрацоўнікі і сябры Місіі сабраліся разам, каб​ перажыць Крыжовы​ шлях​ — дарогу цярпення, роздуму і пакуты.

На кожнай стацыі крыж неслі розныя групы ўдзельнікаў. Такім чынам кожны з прысутных меў магчымасць прыняць актыўны ўдзел у набажэнстве.