Запрашаем на лекцыю пра адносіны паміж бацькамі, педагогамі і дзецьмі

Запрашаем на лекцыю пра адносіны паміж бацькамі, педагогамі і дзецьмі

На іншых мовах: pl en ru
Запрашаем на лекцыю пра адносіны паміж бацькамі, педагогамі і дзецьмі

У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбудзецца цікавая лекцыя пад назваю:
“Як пабудаваць адносіны паміж бацькамі, педагогамі і дзецьмі на карысць дзецям”

Спікер: Вольга Пісарык (Вікторыя, Канада — Мінск, Беларусь)

Гэта вучаніца і калега Гордана Ньюфелда, псіхолаг-кансультант, дырэктар рускамоўнага аддзялення Інстытута Ньюфелда, заснавальнік інтэрнэт-супольнасці бацькоў «Клапатлівая альфа», якое паклала пачатак новаму кірунку ў бацькоўстве – альфа-бацькоўству.

Вольга аказвае псіхалагічныя кансультацыі бацькам, выкладае ў Інстытуце Ньюфелда, арганізуе семінары Гордана Ньюфелда ў розных краінах, праводзіць уласныя семінары і вэбінары.

Аўтар брашур:

  • “Прыхільнасць – жыццёва-важная сувязь”
  • “Мадэль Ньюфелда ў дзіцячых садах”.

Калі?
6 чэрвеня 16:00.

Дзе?
Г.Мінск, вул. Серафімовіча, 19, 2 паверх, хол.