Летнік накіраваўся ў Нацыянальны мастацкі музей!

Летнік накіраваўся ў Нацыянальны мастацкі музей!

На іншых мовах: ru pl en
Летнік накіраваўся ў Нацыянальны мастацкі музей!

Дзе можна ў горадзе схавацца ад гарачыні? Вядома, у музеі!​ Тут прахалодна і камфортна, а яшчэ шмат цікавых экспанатаў! Наш летнік накіраваўся ў Нацыянальны мастацкі музей, каб паглядзець частку экспазіцыі, якая​ прысвечана​ беларускаму старажытнаму мастацтву. Нам вельмі пашанцавала з экскурсаводам —​ экскурсію праводзіў Зміцер Моніч, дасведчаны музейнік і знаўца беларускага мастацтва.

У экспазіцыі юныя наведвальнікі пабачылі прадметы​ выяўленчага​ мастацтва (жывапіс, драўляную скульптуру, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), рукапісныя кніжныя помнікі. Вельмі цікава было разглядаць і “чытаць” старажытныя абразы. У экспазіцыі дзеткі мелі магчымасць убачыць сапраўдныя шэдэўры​ беларускай іканапіснай школы.

Усе фота з музейнага візіта​ глядзіце ў альбоме.